Людзі бываюць бруднейшыя за свінню і чысцейшыя за анёла. Дабрэйшыя за жыццё і ў сто разоў страшнейшыя за Смерць.

Чалавек носіць сваё неба з сабою.


...І ў гэты момант Гервасій пачаў разумець нешта такое, што пасяліла ў ягонай душы парасткі несамавітай радасці...
...Дзяцінства. Сябры ідуць у грыбы. Усе астатнія дзяруцца ў нетры, а ён спакойна ідзе лясной дарогай і праз кожныя некалькі крокаў зрывае баравік, што вылез якраз між каляін. Цвёрды, спадыспаду нібы абсыпаны мукою (ішоў дождж, і кроплі, падскокваючы ад зямлі, білі пад ягоны парасон, а потым высахлі), крамяны, як сыр.
А вось салоўка, які трэцяе лета спакойна жыў пад ягоным акном. А вось заяц, які дажыў да старасці адразу за гумнамі, таму што так не бывае.
Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, - і тады пераможаш. Нават калі ты слабы, як камар пасярод варожага мора. Таму што толькі дурні разважаюць заўсёды па правілах здаровага сэнсу. Таму што чалавек толькі тады чалавек, калі ён дзёрзка рве панылае наканаванне і плюе на "спрадвечны" закон.


(с) Ладдзя Роспачы